20.06.2024
558

У рамках ХХІІІ Нацыянальнага фестываля беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2024” прайшоў Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Яго ўдзельніцай стала наша зямлячка Вераніка Высоцкая. З песняй “Поле горкіх палыноў” Вераніка атрымала Гран-пры фестываля і званне лаўрэата.
Шлях Веранікі на эстраду пачынаўся ў Калінкавічах. У дзевяцігадовым узросце дзяўчынка са шматдзетнай сям’і ўпершыню пераступіла парог дзіцячай музычнай школы мастацтваў. Вераніка тады спявала ў вакальным ансамблі “Новае пакаленне” і звярнула на сябе ўвагу выкладчыка па вакалу Галіны Новік. Галіна Сцяпанаўна ўспамінае, як пачала сольна займацца са здольнай, кемлівай і дасціпнай дзяўчынкай, як тая рабіла першыя самастойныя крокі на сцэне ў гарадскіх і раённых канцэртах. А потым спрабавала свае сілы ў творчых конкурсах, у тым ліку і міжнародных.

  
Категории новостей
Погода
Погода в Калинковичах сейчас
Курсы валют
Лучшие курсы валют на сегодня в Калинковичах на 13.10.2026
ПродатьКупить
Доллар00
Евро00
Росс. рубль00

Открыть все курсы валют в банках
Партнеры:
Использование материалов kalinkovichi.by разрешено только с использованием активной индексируемой ссылки на https://kalinkovichi.by/